PRO-культура

26 Sep,2019
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 20 сент. - С. 16.

Канцэрты

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага віншавалі ветэранаў бібліятэчнай справы. Старшыня ветэранскай арганізацыі ЦБС Фаіна Жураўлёва выказала шмат цёплых слоў тым, хто на працягу многіх гадоў ствараў асаблівую кніжную атмасферу, каго з цеплынёй успамінаюць чытачы. Музычны падарунак усім прысутным падараваў выпускнік Наваполацкага музычнага каледжа Віктар Тарасенка.

 Літаратурна-музычнае аб’яднанне «Крылы» адкрыла паэтычны сезон прэзентацыяй-канцэртам новай кнігі наваполацкай пісьменніцы Ларысы Сакарэнка «Я вас сёння, Пушкін, слаўлю!..». Кніга выйшла ў 2019 годзе ў Полацкім кніжным выдавецтве і папоўніла серыю «Паэтычная бібліятэчка «Крылаў». Сваю работу паэтка прысвяціла 220-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча. Кніга знаёміць чытача з паэтычнай пушкініянай аўтара, з яе грамадзянскай, пейзажнай і любоўнай лірыкай. Таксама прадстаўлены ў кнізе байкі, афарызмы і казкі Ларысы Сакарэнка.

 

 

 

Прочитано 214 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура