Запрашаем на бліны!

16 Feb,2018
блог собакифонари охота
Запрашаем на бліны!

Масленіца - адно з самых любімых народных святаў, якое азначае пачатак вясны. З 13 па 18 лютага у бібліятэцы імя Я.Коласа праходзіць масленічны тыдзень, а 16 лютага ўсіх чытачоў чакаў сюрпрыз. Бібліятэкары абвясцілі святочную акцыю «Запрашаем на бліны!». Для наведвальнікаў разгарнулася выстава з масленічным слупам, самаварам з абаранкамі, і, вядома ж, з блінамі. А якое свята без вяселля? Пад задорыстую музыку чытачы прынялі ўдзел у бліннай віктарыне, гаданні на блінах, а таксама паспрабавалі адгадаць загадкі-забавы. Кожнаму завітаўшаму былі адкрыты сакрэты прыгатавання сапраўднага масленічнага бліна. Смачнейшая дэгустацыя бліноў з медам, бруснічным, клубнічным, журавінавым і агрэставым варэннем пераўзышла ўсе чаканні нават самых пераборлівых ласуноў. 

Дарагія чытачы, прыходзьце да нас і вас заўсёды будуць сустракаць незвычайныя сюрпрызы і цікавейшыя кнігі.

Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/851-zaprashaem-na-bliny#sigProGalleria26b591e708
joomlamodniyportal.ru

 

Прочитано 420 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.