Вясна-красна

25 Apr,2024
блог собакифонари охота
Вясна-красна

У нашых продкаў было шмат свят, звязаных з важнымі падзеямі ў жыцці чалавека. Яны паўтараліся з году ў год і былі падпарадкаваны руху Зямлі вакол Сонца. Вясна – адраджэнне і росквіт прыроды. Восенню згасаюць колеры і фарбы, зіма выстуджвае свет, скоўвае жыццёвыя сілы. Але з цягам часу сонца паварочвае на лета. I зноў надыходзіць вясна з булькатаннем ручайкоў, капяжамі са стрэх і дахаў. Так утварылася і гадавое кола народных свят і абрадаў.

У рамках віртуальнага праекта ”Дзіцячы святочны каляндар“ бібліятэка імя Я. Коласа падрыхтавала экскурс па незвычайных святах народнага календара славян. Першы выпуск ”Вясна-красна“ прысвечаны вясновым святам Камаедзіца і Ляльнік.

У гонар каго і дзеля чаго іх праводзілі нашы продкі, вы даведаецеся, калі скарыстаецеся спасылкамі ніжэй.

https://disk.yandex.ru/i/UAnrsmQNSIFwuQ

https://disk.yandex.ru/i/hTXqK0dj4O8Htg

Прочитано 51 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.