З кніжнай паліцы паэтаў–«крылаўцаў»

05 Apr,2024
блог собакифонари охота
З кніжнай паліцы паэтаў–«крылаўцаў»

Пад знакам Года якасці ў Беларусі, Дня адзінства народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» ладзіў канцэрт-агляд «З кніжнай паліцы паэтаў–«крылаўцаў». Яго кіраўніком Галінай Сташкевіч была прадстаўлена кніжная выстава і прэзентацыя на экране, праз якія яна вяла размову пра найбольш цікавыя і змястоўныя кніжныя выданні калектыву.

Не прамінула ўвагай альбом, прысвечаны 65-годдзю Наваполацка (аўтар тэксту – дырэктар ЦБС горада Наваполацка Марыя Караваева). На 31-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» выдавецтва БЕЛТА за гэты альбом атрымала дыплом 1-й ступені ў намінацыі «У люстэрку часу». Абагацілі альбом урыўкі з вершаў паэтаў, сярод якіх і паэты-«крылаўцы». З

Звярнула Галіна Сташкевіч увагу і на калектыўныя зборнікі мастацкай літаратуры, прысвечаныя роднаму гораду. Са зборніка «Песня Дзвіны» прагучала яе вандроўка па Наваполацку «Шчодры падарунак». Прачытала і цудоўную лірычную замалёўку «Адкрыццё» Юрася Касцюка. На працягу вечарыны чытала яна і вершы Людмілы Мяхедка, Вадзіма Саўрова, Аляксандра Шыпілы, якія ўвайшлі ў серыю «Паэтычная бібліятэчка «Крылаў» (складальнік Галіна Сташкевіч, мастацкае афармленне Галіны Худніцкай). Упрыгожыў кніжную выставу альбом графічных работ «Прогулка в осень» мастачкі і паэтэсы Галіны Худніцкай.

Абагаціла гэту серыю і кніга «Я Вас сегодня, Пушкин, славлю!» паэтэсы-пушкініста Ларысы Сакарэнка, якая прачытала на вечарыне свае лірыка-філасофскія вершы, а Алена Штукіна выканала песню «Поэзия как клавесин», напісаную ёю на верш гэтай паэтэсы. Яе вучаніца па вакалу Ганна Цапкіна выканала песню «Мой горад» (верш Міхаіла Блізнеца, музыка Алены Штукінай) і прачытала духоўныя вершы Ганны Аляскеравай.

Валянцінай Пакрапіўнай былі прачытаны вершы Ніны Дзянісавай і Тамары Талкачовай. Паэтэса-бард Іна Мароз (Саламаха) прадставіла гледачам аўтарскую лірыка-песенную кампазіцыю «Кропля шчасця». Фенія Грынёва ўзгадала прыгожыя лірычныя вершы Венядзікта Грынёва і Вячаслава Атрахімовіча, шматлікія кнігі якіх таксама на кніжнай паліцы калектыву.

Было сапраўднае свята кнігі на беларускай і рускай мовах, якія яднаюць не толькі брацкія народы, а і творчых людзей. Больш падрабязна на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 59 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.