Жанчына – галоўная гераіня пісьменніка

07 Mar,2024
блог собакифонари охота
Жанчына – галоўная гераіня пісьменніка

Пад знакам Сусветнага дня пісьменніка і Міжнароднага дня жанчын 5 сакавіка ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага народны літаратурна-музычны калектыў “Крылы” ладзіў вечарыну-канцэрт “Жанчына – галоўная гераіня пісьменніка”. З гэтай нагоды яго кіраўнік Галіна Сташкевіч падрыхтавала кніжную выставу, на якой былі прадстаўлены 62 кнігі з фонду бібліятэкі. На самым пачатку вечарыны яна зрабіла агляд кніг, дзе галоўнай гераіняй з’яўляецца жанчына. Гэта лепшыя ўзоры мастацкай літаратуры – беларуская, руская, замежная класіка. Сярод іх і кнігі, аўтары якіх вядомыя жанчыны-пісьменніцы і паэткі. Была прадстаўлена і серыя кніг сектара мастацтваў пра знакамітых жанчын свету ў галіне мастацтва. Імем адметнага і высокароднага вобраза жанчыны-маці азораны найважнейшыя каштоўнасці нашага жыцця –

Матухна-Прырода, Маці-Радзіма, Зямелька-Матуля. Перад намі паўстае светлы вобраз Богамацеры і мілы сэрцу вобраз роднай матулі. На канцэрце цудоўны вобраз жанчыны прайшоў праз літаратурна-музычныя творы Міхаіла і Наталлі Зудзілавых, Іны Мароз, Людмілы Мяхедка, Галіны Сташкевіч, Веры Урбан. Чыталі вершы паэтаў Фенія Грынёва і Тамара Клопава. На вечарыне ўзгадалі лірычныя творы Венядзікта Грынёва, Юрася Касцюка, Валерыя Старынскага, Аляксандра Шыпілы. Музычным падарункам для жанчын сталі вядомыя эстрадныя песні “Ты рядом со мной” і “Три года ты мне снилась” ў выкананні Аляксандра Ігоніна пад акампанемент Валянціны Пакрапіўнай, якая падарыла гледачам і сваю п’есу “Вясенні вецер”.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

Прочитано 110 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.