Мова – крыніца ўсёй прыгажосці

21 Feb,2024
блог собакифонари охота
Мова – крыніца ўсёй прыгажосці

20 лютага ў дзіцячую бібліятэку імя Маршака завіталі вучні 3“А” класа СШ №4, каб адправіцца ў падарожжа пад назвай “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”, прысвечанае Дню роднай мовы.

Падчас літаратурнай гутаркі дзеці разважалі аб тым, што такое Радзіма, узгадвалі ветлівыя словы на роднай мове, слухали вершы беларускіх пісьменнікаў, звярталіся да народных казак і легенд (“Адкуль пайшлі беларусы”).

Вучням цікава было адгадваць беларускія загадкі, удзельнічаць ў раскрыцці “Беларускай скарбонкі”, высвятляць яе сакрэты ў гульнях “Загадкі – пытанні”, “Назаві адным словам”, “Загадкі з жартамі”, “Выправі памылкі”.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі засяродзілі ўвагу на тым, як важна берагчы нашу мову, размаўляць і чытаць часцей на ёй, непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове!

Прочитано 92 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.