Я люблю цябе, Беларусь!

11 Nov,2022
блог собакифонари охота
Я люблю цябе, Беларусь!

Пад знакам Года гістарычнай памяці ў Беларусі ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага 10 лістапада адбылася творчая сустрэча пісьменніцы і кіраўніка літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” Галіны Сташкевіч з навучэнцамі 4 “Б” класа гімназіі №1 г.Наваполацка (настаўнік Ганна Сяргееўна Шайтар).

Галіна Сташкевіч пазнаёміла гімназістаў з асабістымі літаратурнымі творамі “Сустрэча з Полацкам”, “Песня Дзвіны”, “Смерць велікана”, “Прызнанне ў любові”, якія яны з цікаўнасцю слухалі. Дзеці чыталі беларускія вершы. У выкананні Любові Нядзялкавай і Паліны Рэдзько гучала музыка на фартэпіяна ў гонар любімай краіны.

Гэта сустрэча стала сапраўдным прызнаннем у любові роднаму краю – любай сэрцу Беларусі!

 {gallery}stories/2022/20221111-galya{/gallery}

Прочитано 276 раз(а) Последнее изменение 11 Nov,2022
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.