Дзеці чытаюць Купалу і Коласа

08 Nov,2022
блог собакифонари охота
Дзеці чытаюць Купалу і Коласа

Да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў бібліятэках горада прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы па ўшанаванні славутых песняроў Беларусі. Дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна прапанавала юным чытачам прыняць удзел у анлайн-марафоне “Дзеці чытаюць Купалу і Коласа”. З дня народзінаў Я.Купалы (7 ліпеня) юныя чытачы дасылалі відэасюжэты, дзе яны чыталі творы волатаў беларускай літаратуры.

3 лістапада, у дзень нараджэння Я.Коласа, адбылася літаратурная вечарына, дзе ўсе ўдзельнікі анлайн-марафона з задавальненнем чыталі вершы, слухалі песні, адказвалі на пытанні віктарыны аб жыцці і творчасці Купалы і Коласа і атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Сертыфікатамі і памятнымі падарункамі былі адзначаны:

Гарбуноў Павел – вучань 5”В” класа, СШ№1 г.Наваполацка;

Смаргун Аляксандр – вучань 5”Б” класа, СШ№8 г.Полацка;

Пакрапіўная Аляксандра – вучаніца 3”Б” класа, Гімназіі №2 г.Наваполацка;

Конанава Аліна, Сядлоўская Віялета, Астапковіч Аліна – выхаванцы клуба па месцы жыхарства ”Альтаір“.

 {gallery}stories/2022/20221108-maraphon{/gallery}

Прочитано 344 раз(а) Последнее изменение 10 Nov,2022
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.