Услаўляем цябе, Беларусь!

07 Jul,2022
блог собакифонари охота
Услаўляем цябе, Беларусь!

Пад знакам Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Года гістарычнай памяці ў Беларусі ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага 5 ліпеня адбыўся святочны канцэрт-віншаванне літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы». Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч адзначыла, што 3 ліпеня 1944 года стала знакавым для беларускага народа і ўсёй краіны – вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гонар тых, хто абараняў нашу Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прагучалі ваенныя песні ў выкананні Аляксандра Ігоніна і Людмілы Мяхедка, а таксама музычная п’еса «Прарыў» Валянціны Пакрапіўнай. Услаўлялі мірную, незалежную і суверэнную Беларусь праз прыгожыя лірычныя вершы і песні Наталля Арцёменка, Міхаіл Зудзілаў, Іна Мароз, Ларыса Сакарэнка, Галіна Сташкевіч, Андрэй Шнітко. Канцэрт прайшоў у добрай сяброўскай атмасферы.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы «Литературно-музыкальное объединение «Крылья»» (Facebook).

 {gallery}stories/2022/20220707-krylja{/gallery}

Прочитано 439 раз(а) Последнее изменение 07 Jul,2022
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.