Горад чытае Коласа і Купалу

07 Jul,2022
блог собакифонари охота
Горад чытае Коласа і Купалу

У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць пісьменнікі, творчасць якіх найбольш поўна адлюстроўвае духоўнае жыцце і думкі народа. У беларускай літаратуры такімі з’яўляюцца Якуб Колас і Янка Купала – стваральнікі несмяротных паэтычных твораў і мастацкай прозы. У гэтым годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння гэтых вялікіх беларускіх пісьменнікаў. У іх гонар супрацоўнікі бібліятэкі імя Я.Коласа 7 ліпеня правялі вулічную акцыю ”Горад чытае Коласа і Купалу“. Навапалачане дэкламавалі ўрыўкі з твораў класікаў, знаходзілі адказы на пытанні эрудыт-віктарыны, адкрывалі для сябе новыя творы і гістарычныя факты, звязаныя з жыццевым і творчым шляхам заснавальнікаў беларускай літаратуры.

 {gallery}stories/2022/20220707-goradchitae{/gallery}

Прочитано 427 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.