На старонцы летапісу Нафтаграда…

16 May,2022
блог собакифонари охота
На старонцы летапісу Нафтаграда…

14мая зала мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага была запоўнена юнакамі і дзяўчатамі – на творчую сустрэчу з удзельнікамі літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” прыйшлі вучні 10-11 класаў ДУА “Ліцэй горада Наваполацка”. Сустрэча адбылася пад знакам Года гістарычнай памяці і 20-годдзя аб’яднання “Крылы”. Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч адкрыла мерапрыемства сваім вершам-рэквіем “Кожны чацвёрты…трэці…другі…”, які прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. На сустрэчы з дзецьмі прагучала і яе ваеннае апавяданне “Салдат вайны”. Потым яна пазнаёміла ліцэістаў з асноўнымі атрыбутамі народнага калектыву “Крылы”, які за дваццаць гадоў творчай дзейнасці ўжо ўпісаў сваё імя на старонцы летапісу Нафтаграда. Яна таксама расказала пра паэтаў, якія былі сярод першабудаўнікоў Наваполацка. Настаўнік ліцэя Валянціна Маліноўская прадставіла вучняў з вершамі паэтаў-першабудаўнікоў, сярод якіх Міхаіл Блізнец, Юрась Касцюк, Валерый Старынскі, Ніна Дзянісава. З вялікім захапленнем ліцэісты выконвалі вершы паэтаў. Асабліва вылучыліся Іван Зелянко з вершам “Паром” Валерыя Старынскага і Раман Караленка з вершам “Бульбонія” Юрася Касцюка.

Перад ліцэістамі выступілі ўдзельнікі народнага калектыву “Крылы” – Наталля Арцёменка, Аляксандр Ігонін, Людміла Мяхедка, Валянціна Пакрапіўная, Алена Штукіна. Гучалі творы на хвалюючую тэму вайны, любімай Беларусі, роднага горада Наваполацка. На завяршэнне сустрэчы прагучаў гімн “Крылья”, напісаны Тамарай Талкачовай.

Мерапрыемства пакінула добрае ўражанне. Больш падрабязна пра яго чытайце на старонцы «Литературно-музыкальное объединение «Крылья» (Facebook).

 {gallery}stories/2022/20220516-krilya{/gallery}

Прочитано 333 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.