Карагод беларускіх пісьменнікаў

29 Apr,2022
блог собакифонари охота
Карагод беларускіх пісьменнікаў

Увесь тыдзень у дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака не змаўкалі галасы дашкалят з дзіцячых садоў №19 і 25. У гэтым месяцы дзеці прыходзілі ў бібліятэку на літаратурную гульню-замалёўку, прымеркаваную да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі.

Разам з дзіназаўрыкам Дзінам маленькія чытачы знаёміліся з беларускімі пісьменнікамі на літары “А”, “Б” і “В”, слухалі цудоўныя вершы і апавяданні Генадзя Аўласенка, Раісы Баравіковай і Артура Вольскага, вывучалі новыя словы на беларускай мове на гэтыя літары. Таксама дзеці з задавальненнем танцавалі і гулялі з дыназаўрыкам ў розныя гульні.

 {gallery}stories/2022/20220429-karagod{/gallery}

Прочитано 415 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.