Чароўная рапсодыя вясны

03 Mar,2022
блог собакифонари охота
Чароўная рапсодыя вясны

Пад такой назвай у першы дзень сакавіка ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага адбылася літаратурна-музычная вечарына народнага калектыву ”Крылы“, прысвечаная Сусветнаму дню пісьменніка і Міжнароднаму дню жанчын. У гонар гэтых вясенніх святаў прагучалі музычныя п’есы Валянціны Пакрапіўнай. Са сваімі аўтарскімі апавяданнямі пазнаёмілі гледачоў Ірына Вашчанка і Галіна Сташкевіч. Чыталі свае вершы Вера Урбан і Валянціна Серада. Прыгожымі песнямі і рамансамі павіншавалі жанчын з надыходзячым святам Аляксандр Ігонін і Сяргей Гоманаў, а таксама Алена Штукіна. Прыняў удзел у вечарыне жаночы камерны хор Полацкага гарадскога палаца культуры (дырыжор Галіна Доўжык), у выкананні якога цудоўным вясеннім букетам прагучалі вядомыя лірычныя песні.

Больш падрабязна пра мерапрыемства глядзіце на старонцы ”Литературно-музыкальное объединение ”Крылья“ (Facebook).

 {gallery}stories/2022/20220303-krylja{/gallery}

Прочитано 413 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.