Вераснёвая сюіта

17 Sep,2021
блог собакифонари охота
Вераснёвая сюіта

Напярэдадні Дня бібліятэк, 14 верасня, у зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага ў гонар Міжнароднага дня прыгажосці прагучала “Вераснёвая сюіта” народнага калектыву “Крылья”, якую склалі прыгожыя літаратурна-музычныя творы пра цудоўную пару года – восень, а таксама пра адвечнае і хвалюючае пачуццё – каханне.

 

Восеньскі настрой быў добра перададзены ў музычных п’есах “Восеньская карусель” і “Вераснёвы настрой” Валянціны Пакрапіўнай, у лірыка-пейзажнай замалёўцы “Восеньская рапсодыя” Галіны Сташкевіч, у паэтычнай кампазіцыі Іны Мароз, у вершах Вячаслава Атрахімовіча і Веры Урбан. Канцэртную праграму абагацілі бардаўскія песні Міхаіла Зудзілава і Аляксандра Нясона, а таксама вядомыя эстрадныя песні і рамансы ў выкананні Феніі Грынёвай і Аляксандра Нясона. Юная гімназістка Сашанька Пакрапіўная выступіла з творамі паэтэсы Ніны Дзянісавай, напісанымі для дзяцей. У выкананні кіраўніка калектыву Галіны Сташкевіч прагучалі і восеньскія вершы паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Талкачовай. Яна таксама павіншавала ўсіх з надыходзячым Днём бібліятэк сваім вершам “Паэзія душы”, прысвечаным генію рускай паэзіі Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну.

 

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылья” (Facebook).

 

 {gallery}stories/2021/20210917-krilya{/gallery}

Прочитано 404 раз(а) Последнее изменение 17 Sep,2021
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.