Напярэдадні дня роднай мовы ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна разгарнулася кніжная выстава твораў сучасных беларускіх пісьменніц “Казкі кніжных прыгажунь”.
На старонках кніг Алены Масла, Раісы Баравіковай, Кацярыны Хадасевіч-Лісавай, Наталлі Бучынскай і інш. жывуць дзіўныя істоты, міфалагічныя і казачныя персанажы, якія запрашаюць чытачоў у незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота, Таямнічае возера.
Калі ласка, чытайце і захапляйцеся сучаснай беларускай казкай, і тады кожны з вас, дапытлівыя чытачы, знойдзе для сябе шмат новых прыгодаў, дзівосных вандровак і займальных гісторый.
Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/2579-skazki-knizhnyh-krasawic#sigProGalleria0aa28fdf6c
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/2579-skazki-knizhnyh-krasawic#sigProGalleria0aa28fdf6c