Хачу ляцець

29 Oct,2020
блог собакифонари охота
Хачу ляцець

У Полацкім кніжным выдавецтве ўбачыла свет чацвёртая кніга «Хачу ляцець» самабытнага наваполацкага пісьменніка, удзельніка літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» Вячаслава Паўлавіча Атрахімовіча. Гэту кнігу складаюць вершы і апавяданні аўтара, і яна працягвае серыю «Паэтычная бібліятэчка «Крылаў»». 27 кастрычніка ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага адбылася прэзентацыя кнігі, на якой кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч прадставіла творчы партрэт пісьменніка. На працягу гадзіны гучала прыгожая беларуская мова, вершы і апавяданні чыталі аўтар і Галіна Сташкевіч. У выкананні Ірыны Вашчанка і Аляксандра Несона гучалі песні, напісаныя на вершы Вячаслава Атрахімовіча.

Напрыканцы вечарыны аўтар перадаў свае кнігі ў дар бібліятэкам горада Наваполацка.

 

{gallery}stories/2020/20201029-hachu-lyacec{/gallery}

Прочитано 584 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.