Малая радзіма вялікіх і слынных людзей...

13 Dec,2019
блог собакифонари охота
Малая радзіма вялікіх і слынных людзей...

Канцэрт літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы», які адбыўся 10 снежня ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага, працягнуў цыкл мерапрыемстваў да Года малой радзімы.

Прагучалі мастацкія літаратурна-музычныя творы наваполацкіх аўтараў, прысвечаныя вялікім і славутым людзям Полацкай зямлі, сярод якіх Еўфрасіння Полацкая і Францыск Скарына. Адкрывала канцэрт Галіна Сташкевіч сваёй аўтарскай замалёўкай «Сустрэча з Полацкам» пад музычнае суправаджэнне Валянціны Пакрапіўнай. На канцэрце адбыўся дэбют паэткі Ірыны Вашчанка – новай удзельніцы народнага калектыва «Крылы».

Прагучалі на вечарыне і песні вядомага ў краіне вучонага, ганаровага грамадзяніна г.Наваполацка Венядзікта Дзям’янавіча Грынёва. У Беларусі і за яе межамі добра вядома імя мастачкі і паэткі Галіны Худніцкай, якая выступіла са сваімі вершамі і папоўніла бібліятэчку аб’яднання новай асабістай кнігай – альбомам графічных работ «Прогулка в осень» (Пушкінагор’е).

Папулярная наваполацкая паэтэса Ірына Багданава выступіла са сваімі вершамі і падарыла аб’яднанню «Крылы» серыю кніг «Наша дружная семья». 

На завяршэнне канцэрта паэтка Іна Мароз разам з Ангелінай Свяржанавай – удзельніцай рэгіянальнага конкурсу чытальнікаў Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» прадставіла вершаваную кампазіцыю, прысвечаную Беларусі і яе слаўным людзям.

Больш падрабязна пра гэты канцэрт чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

{gallery}/stories/2019/20191213-malaja-rodina/{/gallery}

Прочитано 1064 раз(а) Последнее изменение 28 Jan,2020
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.