Новы год прыходзіць у кожны дом!

27 Dec,2023
блог собакифонари охота
Новы год прыходзіць у кожны дом!

Напярэдадні Новага 2024 года ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага 26 снежня адбыўся святочны канцэрт народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы”. Кіраўнік Галіна Сташкевіч, якая была вядучай вечарыны, адзначыла асноўныя дасягненні калектыву за 2023 год, узгадала перамогі ў абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах.

Каля навагодняй ёлкі гучалі прыгожыя зімнія вершы, песні, замалёўкі. Стваралі святочны настрой Наталля Арцёменка, Ірына Вашчанка, Фенія Грынёва, Міхаіл Зудзілаў, Іна Мароз, Аляксандр Нясон, Галіна Сташкевіч, Андрэй Шнітко. Было па-святочнаму ўтульна і весела.

Больш падрабязна чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

Прочитано 105 раз(а) Последнее изменение 28 Dec,2023
Оценить
голос(ов)