Паэтычная святліца «Праз гады»

15 Dec,2023
блог собакифонари охота
Паэтычная святліца «Праз гады»

Беларускіх паэтаў і празаікаў ведаюць не толькі на Радзіме, але і за мяжой. Кнігі беларускіх аўтараў перакладаюцца на іншыя мовы – так людзі з усяго свету могуць дакрануцца з іх дапамогай да душы беларускага народа.

12 снежня ў бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася сустрэча, прысвечаная вялікай спадчыне беларускіх паэтаў. Адзначыць іх уклад у культуру краіны, атрымаць асалоду ад выдатных твораў, акунуцца ў свет слоў і адчуць усю глыбіню і прыгажосць беларускай літаратуры паспрабавалі навучэнцы 10 «Б» класа ДУА «Ліцэй г.Наваполацка».

Актыўнасць удзельнікаў паэтычнай святліцы «Праз гады» пакінула ў супрацоўнікаў бібліятэкі самыя найлепшыя ўражанні. Прыемна адзначыць шырокія веды навучэнцаў аб беларускіх асветніках, пра што сведчать паспяховыя вынікі віктарыны «Вытокі слова беларускага». Шчырую зацікаўленнасць выклікаў агляд кніжнай выставы «Колас – будучым пакаленням». Удзельнікі рубрыкі «Свабодны мікрафон» выразна чыталі на памяць вершы Якуба Коласа і прадэманстравалі высокі ўзровень акцёрскага майстэрства.

Прочитано 76 раз(а)
Оценить
голос(ов)