У садружнасці з Лірай…

15 Dec,2023
блог собакифонари охота
У садружнасці з Лірай…

Да Года міру і стварэння ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 12 снежня народны літаратурна-музычны калектыў “Крылы” ладзіў канцэрт. Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч, якая вяла канцэрт, адзначыла асноўныя падзеі ў жыцці калектыву, горада Наваполацка і ўсёй краіны на працягу года пад эгідай гэтай рэспубліканскай акцыі.

Гучалі цудоўныя лірыка-патрыятычныя вершы і песні ў выкананні ўдзельнікаў калектыву. Канцэрт адкрывала маладая спявачка Маргарыта Змітровіч з вядомай патрыятычнай песняй “Гэта Беларусь мая” Ягора Завацкага. У выкананні Людмілы Мяхедка прагучала песня “Калыска Бацькаўшчыны” Тамары Талкачовай. Добры настрой стваралі з песнямі Міхаіл Зудзілаў, Аляксандр Нясон, Алена Штукіна. Разам з “крылаўцамі” выступілі і ўдзельнікі вакальнага гуртка “Гармонія” Яўгеній Каралёў і Ганна Цапкіна (кіраўнік Алена Штукіна) Наваполацкага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа і падапечныя-інваліды Вераніка Вярцінская, Вадзім Ляхаў, Андрэй Стралкоў Наваполацкага ТЦСАН.

Свае вершы чыталі Наталля Арцёменка, Іна Мароз, Уладзімір Хвашчэўскі і Ірына Вашчанка, якая яшчэ выканала на мандаліне вясёлыя прыпеўкі. Фенія Грынёва прачытала вершы паэтаў-першабудаўнікоў Юрася Касцюка і Вячаслава Атрахімовіча.

На завяршэнне канцэрта прагучалі духоўна-патрыятычныя вершы Вадзіма Саўрова і бардаўскія песні яго сына – Аляксандра Саўрова.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы “Литературно-музыкальное объединение “Крылья” (Facebook).

Прочитано 110 раз(а)
Оценить
голос(ов)