Жыцце, аддадзенае народу

03 Nov,2023
блог собакифонари охота
Жыцце, аддадзенае народу

3 лістапада спаўняецца 141 год з дня нараджэння Якуба Коласа – класіка нацыянальнай літаратуры. У сузор'і слаўных імёнаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу належыць адно з найбольш ганаровых месцаў.

Да святочнай падзеі ў бібліятэцы імя Я.Коласа прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Супрацоўнікі ўстановы культуры пазнаёмілі наведвальнікаў з жыццевым і творчым шляхам майстра праз кніжную выставу. На абанеменце бібліятэкі прайшла акцыя: асаблівасцю для прысутных у гэты дзень стала магчымасць прачытаць урывак з факсімільнага выдання паэмы Я.Коласа “Новая зямля”. Дарэчы, нагадаем, што сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня выхаду ў свет паэмы “Новая зямля”.

Прочитано 124 раз(а)
Оценить
голос(ов)