Песняй уславім наш край!

02 Nov,2023
блог собакифонари охота
Песняй  уславім  наш  край!

Да 65-годдзя Наваполацка – маладзёжнай сталіцы Беларусі 2023 года і пад знакам Года міру і стварэння 31 кастрычніка ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага народны літаратурна-музычны калектыў “Крылы” ладзіў канцэрт “Песняй уславім наш край!”.

У гонар горада-юбіляра Наваполацка на канцэрце прагучалі прыгожыя лірычныя песні і вершы ў выкананні ўдзельнікаў аб’яднання “Крылы” – Наталлі Арцёменка, Ірыны Вашчанка, Феніі Грынёвай, Маргарыты Змітровіч, Аляксандра Ігоніна, Людмілы Мяхедка, Андрэя Шнітко, Алены Штукінай. Прагучала і музычная п’еса “Любімаму гораду” Валянціны Пакрапіўнай. Упершыню была прадстаўлена новая лірыка-патрыятычная замалёўка “Люблю цябе!” Галіны Сташкевіч. Разам з “крылаўцамі” на канцэрце выступіла вакальная група “Гармонія” (кіраўнік Алена Штукіна) Наваполацкага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа.

З вялікім задавальненнем гледачы сустрэлі песню “Новополоцк – город юности моей”, якая прагучала ў выкананні юных вакалістаў – Максіма Дуброўскага, Аліны Несцярэнка, Рамана Старанніка, Наталлі Яраш. Аўтары песні – паэт-першабудаўнік Міхаіл Блізнец і кампазітар Алена Штукіна.

На завяршэнне канцэрта паэт-бард Міхаіл Зудзілаў праспяваў дзве цудоўныя аўтарскія песні – “Первая палатка” і “В городе вечер”.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

Прочитано 145 раз(а)
Оценить
голос(ов)