Маці і бацька – святыя імёны!

19 Oct,2023
блог собакифонари охота
Маці  і  бацька – святыя  імёны!

У межах Тыдня бацькоўскай любові ў Беларусі адзначаюцца два цудоўныя святы – Дзень маці і Дзень бацькі, якім быў прысвечаны канцэрт-віншаванне «Маці і бацька – святыя імёны!» народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы». Канцэрт адбыўся 17 кастрычніка ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага. Кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч на пачатку канцэрта расказала пра гэтыя святы. Адзначыла, што аўтарытэт бацькі трэба ўраўнаважыць з аўтарытэтам маці, якой прысвечана шмат прыгожых вершаў і песень.

Музычнай п’есай «Бацькоўскі дом» Валянціна Пакрапіўная павіншавала ўсіх са святамі. Светлай памяці бацькоў Галіна Сташкевіч прысвяціла апавяданне «Мядовы смак дзяцінства», Ірына Вашчанка – верш «Сенакос», Вера Урбан – верш «В доме, где живёт любовь». Прагучалі вядомыя эстрадныя песні: «Помнишь, мама моя» – у выкананні Аляксандра Ігоніна; «Пусть дни проходят» – у выкананні Феніі Грынёвай. З папулярнымі песнямі «Мама» і «А река течёт» выступілі ўдзельнікі вакальнага гуртка «Гармонія» (кіраўнік Алена Штукіан) і навучэнцы палітэхнічнага каледжа – Максім Дуброўскі, Яўгеній Каралёў, Раман Стараннік.

Пакрову Прасвятой Багародзіцы быў прысвечаны верш Наталлі Арцёменка. Прагучала і песня «Благословен тот дом», якую выканалі ўдзельнікі гуртка «Гармонія», дзеці з абмежаванымі магчымасцямі здароўя ТЦСАН і выхаванцы васкрэснай школы пад фартэпіяна Алены Штукінай і скрыпку Яны Новікавай.

Лепшым творам, калі-небудзь напісаным пра маці, міжнароднай арганізацыяй ЮНЭСКА лічыцца верш «Письмо матери» Сяргея Ясеніна, да якога напісаў музыку Георгій Панамарэнка. Песня прагучала ў выкананні Людмілы Мяхедка.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 291 раз(а)
Оценить
голос(ов)