Адкуль пайшлі беларусы?

13 Oct,2023
блог собакифонари охота
Адкуль пайшлі беларусы?

Як узнікла Беларусь? Хто такія беларусы і як яны з’явіліся на нашай зямлі? Дзе утварылася першая беларуская дзяржава? 13 кастрычніка адказ на гэтыя пытанні шукалі дашкольнікі з д/с №20 у час краязнаўчага відэаэкскурса ”Адкуль пайшлі беларусы?“. Малыя, якія наведаліся ў дзіцячую бібліятэку імя С.Маршака, даведаліся аб гістарычным мінулым нашай краіны, пазнаёміліся з некаторымі знакамітымі асобамі, якія аказалі важны ўплыў на стварэнне нашай дзяржавы.

Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адгадвалі загадкі, слухалі вершы, выконвалі заданні на ўвагу. Дашкалята танчылі разам з дзяўчынкай-беларусачкай, выконваючы адпаведныя рухі пад музыку, а прагляд мультфільма ”Адкуль пайшлі беларусы?“ дапамог малышам зазірнуць у свет легенд і паданняў і пашырыць веды аб сваёй радзіме.

Прочитано 242 раз(а)
Оценить
голос(ов)