Казка прыйдзе да нас зноў

26 Sep,2023
блог собакифонари охота
Казка прыйдзе да нас зноў

22 верасня для вучняў 1 ”А“ класа СШ №4 у дзіцячай бібліятэцы С. Маршака прайшоў відэаэкскурс па старонках беларускіх народных казак ”Казка прыйдзе да нас зноў“.

На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з рознымі беларускімі народнымі казкамі, даведаліся якія яны бываюць па свайму паходжанню – пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя. Акрамя таго, вучні адгадвалі загадкі, слухалі лічылкі, скорагаворкі, удзельнічалі ў казачнай віктарыне.

У канцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем паглядзелі мультфільм па матывах беларускай народнай казкі ”Дзедава рукавічка“.

Прочитано 209 раз(а) Последнее изменение 26 Sep,2023
Оценить
голос(ов)