ru Russian be Belarusian

Мая Радзіма – Беларусь

10 Jul,2023
блог собакифонари охота
Мая Радзіма – Беларусь

У апошні дзень чэрвеня супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя С. Маршака правялі акцыю “Мая Радзіма – Беларусь”, прысвечаную Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Году міра і стварэння.

На сонечнай пляцоўке каля фантану ”Хлопчык на шары“ дарослыя і дзеці пынялі ўдзел ў краязнаўчай віктарыне, дзе адзначалі тое, чым знакаміта кожная вобласць Беларусі. А самыя маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі скласці нашу краіну з блакітных валошак.

З дапамогай логікі, школьных ведаў, бібліятэкараў і сваіх бацькоў, дзеці, падлеткі і нават абітурыеты, зацікаўлена ўдзельнічалі ў акцыі і атрымлівалі каляровыя шарыкі, цукеркі і візітоўкі, з цытатамі беларускіх пісьменнікаў.

Дзіцячая бібліятэка імя С. Маршака вельмі ўдзячна ўсім удзелькам акцыі!

Прочитано 250 раз(а)
Оценить
голос(ов)