ru Russian be Belarusian

Чараўнік з краіны маленства

12 May,2023
блог собакифонари охота
Чараўнік з краіны маленства

У першай дэкадзе мая свой 140-гадовы юбілей святкуе вядомы беларускі пісьменнік, ”бацька“ беларускай дзіцячай літаратуры – Янка Маўр. На літаратурны бенефіс ”Чараўнік з краіны маленства“, прысвечаны гэтай знамянальнай даце, ў бібіліятэку імя У.Караткевіча былі запрошаны вучні 5”Б“ класа СШ №12.

Спачатку вядучая пазнаёміла прысутных з найбольш цікавымі звесткамі з біяграфіі аўтара, яго вядомымі творамі, якія сустракаюцца на працягу школьнага жыцця вучняў: ”Палескія рабінзоны“, ”У краіне райскай птушкі“, ”Чалавек ідзе“, ”Слёзы Тубі“, ”Сын вады“ і многія іншыя. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі рознабаковых конкурсаў, такіх як: ”Пазнай героя па апісанні“, ”Успомні назвы“, ”Знайдзі памылку“ і іншых.

На прыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя мелі магчымасць узяць дадому твор пісьменніка, які найбольш за ўсё іх ўразілі.

Прочитано 363 раз(а)
Оценить
голос(ов)