21 лютага Цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага віншуе чытачоў і наведвальнікаў з Міжнародным днём роднай мовы! Беларуская мова – неад´емная частка нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, непарыўна звязаная з паняццем любові да роднай культуры і сваёй Радзімы.
На працягу дня на абанеменце дзейнічае фота-акцыя “У беларускім стылі”. Удзельнікам акцыі прапануецца зрабіць фатаграфію каля стэнда з персанажамі ў нацыянальных беларускіх касцюмах. Фота-акцыю дапаўняе тэматычная кніжная выстава “Размаўляй са мной па-беларуску”.