Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. На працягу месяца ў дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна для выхаванцаў дзіцячых садоў праходзіць урок роднай мовы ”Чую. Бачу. Гавару.“ Бібліятэкар знаёміць самых маленькіх чытачоў з легендай ”Тры сыны“, распавядае ім пра Беларусь і беларусаў, пра тое, што ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, але мы, як беларусы, павінны ведаць, любіць і паважаць сваю родную беларускую мову. Разам з лялькамі, хлопчыкам Васільком і дзяўчынкай Ганначкай, дзеці чытаюць вершы на беларускай мове, вучаць новыя словы, разгадваюць загадкі. Пазнаёміўшыся з беларускімі лічылкамі, выбіраюць вядучага для гульні ”Адгадай, чый галасок“. Спяваюць калыханку і ўважліва глядзяць мультфільм-казку ”Піліпка-сынок“.