У чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі імя А.Пушкіна падрыхтавана інтэрактыўная выстава ”Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль“, прысвечаная Дню маці. Супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць мам з дзецьмі зрабіць фотаздымак на памяць, дзе мама з’яўляецца галоўнай дзеючай асобай і з удзячнасцю прымае віншаванні ад сваіх дзетак. Бібліятэкары распавядаюць маленькім чытачам пра гісторыю свята і вобраз маці – самы распаўсюджаны ў літаратуры, асабліва паэзіі.
Мы запрашаем юных чытачоў і іх матуль стаць удзельнікамі інтэрактыўнай выставы і падараваць галоўнаму ў жыцці чалавеку хвіліны пяшчоты, павагі і любові.
{gallery}stories/2020/20201007-my-use-zhyvem{/gallery}