Сёння ў дзіцячай бібліятэцы імя А.Пушкіна віталі аматараў беларускага слова – пераможцаў конкурсу летняга чытання ”Давайце чытаць беларускую кнігу“. Конкурс быў прысвечаны Году малой радзімы, таму ў пачатку сустрэчы гасцям прапанавалі ”прайсціся“ па вуліцам, парку і цікавым мясцінам роднага Наваполацка.
Пасля ўручэння заслужаных узнагарод, бібліятэкар пазнаёміла прысутных з новай літаратурай на беларускай мове і запрасіла прымаць удзел у іншых конкурсах.
{gallery}stories/2020/20200916-davayte-chitat/{/gallery}