Мой край – мая Беларусь. Тут шмат рэчак і азёр, лясоў і палей. Тут не змаўкае птушак вясёлыя напевы. У блакітным небе плывуць белавокія воблакі, тут і сонейка свеціць па іншаму.
Бібліятэка імя Я.Коласа запрашае ўсіх улюбёных у свой край адправіцца ў літаратурны ваяж ”Мой чароўны беларускі край“ у межах цыкла літаратурных этна-выстаў ”Зямля бацькоў – мая зямля“. На кніжнай выставе прадстаўлена літаратура, прысвечаная прыгожым і непаўторным мясцінам нашай Радзімы. Старажытныя замкі, палацы, былыя панскія маёнткі, манастыры, саборы, пушчы з векавымі дубамі і бяздонныя азёры – усё, чым можа ганарыцца Беларусь – на старонках кніг.
Шмат цёплых слоў прысвяцілі беларускія паэты ў сваіх радках роднай зямлі. Яўгенія Янішчыц, Ніл Гілевіч, Уладзімір Жылка, Янка Купала, Якуб Колас – паэтычныя зборнікі гэтых і іншых пісьменнікаў вы зможаце знайсці на выставе. Любіце наш край, нашу родную старонку!
{gallery}stories/2020/20200729-charouni-kray/{/gallery}