24 чэрвеня – 120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага, пісьменніка, публіцыста, класіка беларускай літаратуры. Дзіцячая бібліятэка імя С.Маршака падрыхтавала літаратурную выставу па творчасці пісьменніка «Пошукі будучыні». Творы Кузьмы Чорнага даюць выразны і дакладны мастацкі партрэт беларуса ХХ стагоддзя. На выставе прадстаўлены шэраг яго твораў – раманы «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне», «Пошукі будучыні», аповесці «Лявон Бушмар», «Насцечка» і інш.
Прыходзьце ў бібліятэку пазнаёміцца з творчасцю аўтара праз яго творы!
{gallery}/stories/2020/20200624-ed-den/{/gallery}