Цэлую гадзіну 28 студзеня зала мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага была запоўнена прыгожымі аўтарскімі песнямі ўдзельнікаў літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы».
Кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч пазнаёміла з гісторыяй стварэння бардаўскай песні, узгадала вядомыя імёны бардаў, расказала і пра развіццё аўтарскай песні ў літаратурна-музычным аб’яднанні «Крылы», а таксама прадставіла аўтараў-выканаўцаў канцэрта: Яўгенію Букоціну-Ісупаву, Ірыну Вашчанка, Фаіну Грынёву, Міхаіла Зудзілава, Ларысу Сакарэнка, Паўла Сляпцова. Гучалі цудоўныя лірычныя і грамадзянскія песні на самыя розныя хвалюючыя тэмы. Гучала гітара, спявала душа!
З цікаўнасцю гледачы звярнуліся і да выставы самабытнай мастачкі Тамары Масленік з Міёраў, работы якой упрыгожваюць залу мастацтваў.
Больш падрабязна пра канцэрт бардаўскай песні чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).
{gallery}/stories/2020/20200130-guchit-gitara/{/gallery}