З павагай да роднага краю

12 Mar,2018
блог собакифонари охота

Название: З павагай да роднага краю

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 7 марта. – С. 17.

 

У межах рэспубліканскай акцыі «Наваполацк – культурная сталіца 2018» наш горад наведаў вядомы беларускі паэт, празаік, крытык, літаратуразнаўца, перакладчык і публіцыст, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2017 года і міжнароднай прэміі імя Віталія Біянкі 2018 года, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

У дзіцячых бібліятэках імя А.С.Пушкіна і імя С.Я.Маршака знакамітага паэта чакала сустрэча з наваполацкімі школьнікмі. Юнаму чытачу адрасавана 57 кніг Міхася Паўлавіча. У яго творчым арсенале смяшынкі, калыханкі, казкі, вершы, скарагаворкі, больш за тры сотні загадак. Юныя новапалачане адгадалі ўсе, нават самыя складаныя з іх, чым па-сапраўднаму здзівлі госця.

Як адзначаюць літаратуразнаўцы, Міхасю Пазнякову належыць рэкордная сярод беларускіх пісьменнікаў колькасць твораў, прысвечаных роднаму краю. Шастаццатага лютага гэтага года ў выдавецтве «Народная асвета» выйшаў новы зборнік аўтара. У яго ўвайшло каля 150 вершаў, прасякнутых любоўю да малой радзімы – вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Тут і сёння літаратар чэрпае сілы і натхненне, сюды кожны год вяртае яго сыноўская любоў. На сустрэчы ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага новапалачане адны з першых пазнаёміліся з новай кнігай, якая так і называецца «Заброддзе». Паэт чытаў свае вершы, расказваў пра сябе, пра бацькоў, традыцыі вясковага люду. «Я нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і шчырых працаўнікоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы жылі ў невялічкай па сённяшніх прадстаўленнях хаце, але ўсім хапала месца, панавала любоў і спагада адзін да аднаго. Бацька быў старшынёй калгаса. Калі пачынаўся збор ураджаю, маці заўсёды даставаўся самы большы надзел. Мы ўсе дапамагалі. Бацька лічыў, што ягоная жонка павінна быць прыкладам для іншых. Я ўсё сваё жыццё слаўлю наш мудры, талерантны народ, нашу гордую, працавітую, мірную Беларусь. У гэтым – мой сынавы абавязак, маё шчасце, мая творчая пазіцыя», - падчас сустрэчы распавёў аўтар.

У паэзіі Міхася Пазнякова шмат прыгожых, светлых, трапяткіх і чулых слоў пра прыроду, жытнёвае поле, бацькоўскую хату, каханне і чалавечыя ўзаемаадносіны. З пранікнёнасцю і цеплынёй вершы паэта чытала заслужаная артыстка Мінскага тэатра паэзіі, лаўрэат міжнародных фестываляў Вольга Бушынская. Сапраўднай украсай вечара сталі душэўныя песні на словы паэта ў выкананні кампазітара і спявачкі, выкладчыка мастацкіх дысцыплін Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Таццяны Жылінскай.

Напрыканцы імпрэзы старшыня Мінскага гарадского аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі адказаў на пытанні чытачоў, выказаў падзяку Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме Наваполацка за арганізацыю вечара.

 

Прочитано 402 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « РRO-культура PRO-культура »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИЗ павагай да роднага краю