#Турнір

08 Apr,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 5 апр. – С. 16. – (PRO-культура).

У Цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшоў першы гарадскі турнір сярод працаўнікоў адукацыі і культуры “Ліга інтэлекту”.

Мерапрыемства было арганізавана клубам інтэлектуальных гульняў “Лабірынт” Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада пры падтрымцы Наваполацкага гарвыканкама.

Свае веды па гісторыі, навуцы, мастацтву бліскуча прадэмастравалі сем каманд. Турнір уключаў тры этапы: “Франкенштэйн” – пошук сувязоў паміж разнастайнымі падзеямі, адлюстраванымі на малюнках; “Свая гульня” – праверка ведаў у розных галінах, “Што? Дзе? Калі?” – растлумачванне загадкавых фактаў і падзеяй.

Пабеду святкавала каманда “Я ж казала!” з гімназіі №1. На другім месцы размясціўся “Імпульс” з гімназіі №2. На трэццім – “Ліцэісты” з аднаіменнай установы. Яны былі ўдастоены дыпломаў, сертыфікатаў на наведванне экскурсій і салодкіх прызоў.

Прочитано 4 раз(а) Последнее изменение 08 Apr,2024
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « #Выставы #Перамогі »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ#Выстава