#Конкурс

14 Mar,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 9 марта. – С. 16. – (PRO-культура).

Міжнароднае супрацоўніцтва. 59 наваполацкіх юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка, прымеркаванага да 110-годдзя знакамітага рускага мастака Ювеналія Каровіна.

Выбітны графік, жывапісец, ілюстратар Ювеналій Дзмітрыевіч – аўтар серыі эстампаў, прысвечаных савецкаму цырку, што атрымалі залаты медаль на выставе ў Лейпцыгу восенню 1959 г. Яго работы знаёмы многім з дзяцінства. Ён стварыў малюнкі да вершаў “Мяч” Самуіла Маршака, “Конь-Агонь” Уладзіміра Маякоўскага, “Дзядзя Сцёпа” Сяргея Міхалкова, рускім народным казкам і іншым творам. Лірычнасць яго ілюстрацый застаецца ў сэрцы назаўжды, а кніжкі з малюнкамі і сёння становяцца ўпрыгожваннем любой калекцыі.

Творчае спаборніцтва, прысвечанае Каровіну, праходзіла ў рамках праекта “Залатое пяро Расіі”. Арганізаваць дзіцячы конкурс узялася Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Уладальнікамі першых месцаў ў розных намінацыях сталі: Аліса Хамёнак з СШ №15 імя В.Ф.Маргелава, Аляксандра Багрунова і Лізавета Лёля з СШ №14, Ілеана Круміна, Міраслава Кавалеўская, Леў Навіцкі з Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага.

Прочитано 8 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ#Конкурс