Название: Канцэрты
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 24 нояб. – С. 16. – (PRO-культура).
Пад знакам рэспубліканскай акцыі “Наваполацк – Маладзёжная сталіца 2023 года” ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшла сустрэча з пачынаючай наваполацкай паэткай, выканаўцай эстрадных песень, удзельніцай народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” Маргарытай Змітровіч.
Вядучая мерапрыемства, кіраўнік літ’абяднання Галіна Сташкевіч прадставіла творчы партрэт гераіні вечара. Адзначыла дасягненні маладой аўтаркі, сярод якіх дыплом лаўрэата Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Славянскі калейдаскоп”.
Праз свае лірычныя вершы Маргарыта Змітровіч дзялілася са слухачамі асабістымі пачуццямі, эмоцыямі, прызнавалася ў любові роднаму гораду. Парадавала публіку выкананнем знакамітых эстрадных песень на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Да творчасці выступоўцы звярнулася паэтка-бард, удзельнік “Крылаў” Людміла Мяхедка, якая была настаўніцай рускай мовы і літаратуры дзяўчыны, а таксама крытыкам першых вершаў сваёй вучаніцы. На канцэрце Людміла Канстанцінаўна выступіла сааўтарам Маргарыты, напісаўшы музыку да яе твораў.