Название: Выстава
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 27 окт. – С. 16. – (PRO-культура).
У бібліятэцы імя Я.Коласа праходзіць персанальная выстава юнага, але ўжо паспяховага наваполацкага мастака Льва Навіцкага “Натхненне”.
Ураджай узнагарод таленавітага хлопца сапраўды ўражвае. Навучэнец 4-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага мае за сваімі плячамі некалькі дзясяткаў перамог на конкурсах самага рознага ўзроўню. Сярод яго апошніх дасягненняў – дыплом лаўрэата І ступені на такіх прэстыжных спаборніцтвах, як ХІІ Міжнародны пленэр “Палітра Прыдзвіння”, Усерасійскі фестываль маладых дызайнераў “Пяты кут”, абласная выстава-конкурс “Велікодная радасць”.
Выкладчык школы Ірына Башун адзначае: “У Льва развітая фантазія, нестандартны вобраз думак. На занятках ён уважлівы да тлумачэнняў, рэкамендацый. Мэтанакіраваны, працавіты, начытаны, рознабаковы. Гэтыя якасці дапамагаюць яму пераадольваць цяжкасці і хутка засвойваць выяўленчую грамату. На выніковых праглядах яго работы заўсёды вылучаюцца арыгінальнасцю ў тэхніцы і манеры выканання”.