АКЦЫІ

25 Aug,2023
блог собакифонари охота

Название: АКЦЫІ

Автор: Радзько Нэлі

Новополоцк сегодня. – 2023. – 18 августа. – С. 16. – (PRO-культура).

 

#АКЦЫІ

Сустрэча з любімымі казачнымі героямі і паспрабаваць свята на смак. Усё гэта можна было зрабіць у бібліятэцы імя У.Караткевіча. Напрацягу лета тут прайшлі вельмі цікавыя акцыі.

Напрыканцы ліпеня ва ўстанове арганізавалі Дзень любімых мультфільмаў. Гасцямі мерапрыемства сталі юныя выхаванцы дзіцячага сада №33, якія акунуліся ў падзеі мульціка “Кракадзіл Гена і яго сябры”. На парозе малых сустракала старая Шапакляк. Яна прапанавала дзецям пабыць непаслухмянымі і ладзіла ўсялякія гадасці. Каб выратаваць добрых персанажаў, хлопчыкам і дзяўчынкам неабходна было напісаць тэлеграму ад казачных герояў, адказаць на загадкі, сабраць пазл і адкрыць “чорную скрыню цудаў”.

А на пачатку жніўня бібліятэкары запрасілі жыхароў мікрараёна на яркае і вясёлае свята – Сусветны дзень кавуна. Усім, хто зазірнуў на агенчык, яны расказвалі цікавую гісторыю з’яўлення вялізнай ягады, распавялі пра яе карысныя ўласцівасці, падзяліліся рэцэптамі, правіламі нарэзкі і сервіроўкі стала. Прыемным сюрпрызам стала дэгустацыя смачнага ласунка.

Прочитано 156 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Конкурс Дзень ведаў »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИАКЦЫІ