Название: Конкурсы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 7 окт. – С. 8. – (PROкультура).
Філіялы Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада падвялі вынікі дзіцячых конкурсах летняга чытання.
У творчым спаборніцтве бібліятэкі С.Маршака “Маленькі прафесар Чамучка” прынялі ўдзел больш за 60 юных новапалачан. Першае месца заваяваў Мікаіль Гёк. За тры месяцы юнак прачытаў 71 кнігу з серыі “Маленькі прафесар”. На другую прыступку п’едэстала гонару паднялася Анастасія Яфрэменка. Трэці вынік паказалі Сафія Міцкевіч і Арсеній Сцепанян. На ўручэнні дыпломаў і падарункаў бібліятэкары арганізавалі гульнёва-забаўляльную праграму. Падчас мерапрыемства ўдалося вызначыць і самага эрудыраванага чытача. Ім стаў навучэнец 2 “Б” класа гімназіі №1 Яраслаў Міхайлаў. Менавіта ён хутчэй за ўсіх справіўся з пытаннямі віктарыны.
Фіналістаў конкурсу “Кніга ў летнім заплечніку” бібліятэкі імя А.С.Пушкіна на ўрачыстым выншаванні чакаў квіз “Бітва тых, хто чытае”. Удзел у ім прынялі ўсе прысутныя, о вось дыпломы атрымалі толькі тыя, хто ўсё лета ўпарта займаўся самаадукацыяй. Дэвіз спаборніцтва “Нырні з кнігай ў лета для ўзняцця інтэлектуальнага імунітэта” найбольш блізкім стаў Карыне, Сямёну і Валерыі Шляпяцец. Разам яны прачыталі 75 кніг. Сярод лепшых таксама аказаліся Максім Баброўскі, Аліна Басянок, Павел Гарбуноў, Канстанцін Іваноў, Кірыл Картавенка, Андрэй Пілюшын, Сэрафім Варэннікаў.
Самы малады філіял ЦБС – бібліятэка імя У.Караткевіча падвяла вынікі спаборніцтва “Лета з кнігай” па чатырох намінацыях. Пераможцамі сталі:
- “Бібліямарафонец” – Багдан Анецько;
- “Верны сябра бібліятэкі” – Вікторыя Сідарэнка;
- “Сямейны дуэт” – Марыя і Анастасія Баклушыны;
- “Самы чытаючы клас” – вучні 3 “А” класа СШ №12.
Усе атрымалі дыпломы і памятныя падарункі, а 3 “А” – яшчэ сертыфікат на бясплатное наведванне бібліяквэста “Востраў кніжных скарбаў”.