Название: Сустрэчы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 16 сент. – С. 16. – (PRO-культура).
У бібліятэцы імя У.Караткевіча арганізавалі Дзень беларускага пісьменства. Гасцямі мерапрыемства сталі вучні СШ №12. Спецыяльна для іх бібліятэкары падрыхтавалі віртуальнае падарожжа по гісторыі ўзнікнення пісьма на нашай зямлі. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з вядомымі асветнікамі, прынялі ўдзел у віктарыне і разгадалі крыжаванку на ўсходнеславянскай мове. Завяршылася сустрэча паказам відэароліка пра свята пісьменства ў горадзе Добруш.
А ў бібліятэцы імя Я.Коласа для шасцікласнікаў СШ №3 імя В.В.Шчарбакова правялі гістарычны экскурс “Памяць пра мінулае ў імя будучыні”. Супрацоўнікі ўстановы расказалі дзецям пра знакамітыя помнікі, нагадалі пра важныя даты і выбітных асоб нашай зямлі, падкрэслілі важнасць вывучэння і захавання роднай мпадчыны.Школьнікі не толькт слухалі, але і самі актыўна ўдзельнічалі ў размове.
Напрыканцы сустрэчы юныя новапалачане пазнаёміліся з кніжнай выставай “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” з аглядам літаратурных матэрыялаў пра жыццё і творчасць юбіляраў сёлетняга года, пісьменнікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы.