Выставы

21 Dec,2020
блог собакифонари охота

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. - 11 дек. - С. 16

 

Унікальную магчымасць пазнаёміцца з творчасцю дзяцей з розных куткоў свету на тэму космаса прапануе цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Наваполацка. Да 10 студзеня ў выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа працуе выстава пераможцаў і прызёраў штогадовага міжнароднага конкурсу малюнка “Мы – дзеці Космасу”, заснаванага дабрачынным фондам імя Алены Іванаўны Рэрых. Спаборініцтва праводзіцца з 2016 года для падтрымкі, развіцця і папулярызацыі мастацкай творчасці юнакоў і дзяўчат. Супрацоўнік Міжнароднага цэнтра Рэрыхаў Ірына Альсевіч, якая прысутнічала на адкрыцці выставы ў Наваполацку, адзначыла выключнасць гэтага праекта. У экспазіцыі можна пабачыць шэдэўры юнацкай творчасці ў галіне такога мастацкага кірунку, як касмізм, пагрузіцца ў свет дзіцячых ўяўленняў аб духоўных глыбінях сусвету, нязведанай прасторы і ўзаемадзеянні з ім чалавека.

 

 

Прочитано 132 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Правовая культура Казкі »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИВыставы