PRO-культура

16 Nov,2020
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. - 13 нояб. - С. 16.

 

Конкурсы

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма сумесна з дзіцячай мастацкай школай імя І.Ф.Хруцкага праводзіць конкурс юных ілюстратараў “Любімыя казкі. Чытаем і малюем”.Удзел у ім могуць прыняць хлопчыкі і дзяўчынкі ад 6 да 15 гадоў. Для гэтага неабходна прынесці сваю творчую працу (малюнак) у цэнтральную бібліятэку імя У.Маякоўскага да 20 лістапада.

Па ўмовах творчага спаборніцтва работа не павінна перавышаць фармат А2, быць аформлена ў рамку і адпавядаць тэматыцы конкурсу. Малюнкі можна выконваць на любым матэрыяле і ў любой тэхніцы, прадстаўляць некалькі ілюстрацый па выбраных кнігах.

У дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна ўзнагародзілі самых актыўных удзельнікаў інтэлектуальна-пазнавальнай праграмы “Ігратэка ў бібліятэцы”.

“На восеньскіх канікулах мы размясцілі інфармацыю на сайце ЦБС і на нашай старонцы Укантакце пра магчымасць інтэлектуальнага адпачынку для дзяцей. Прысутныя маглі праверыць свае веды ў настольных гульнях, шашках, пазлах, крыжаванках і размалёўках, а таксама стварыць казачных герояў з пластыліну. Дзецям прыйшоўся даспадобы такі від адпачынку. Найбольш актыўных мы узнагародзілі прызамі і магчымасцю наведаць выставу дыназаўраў”, - у размове з карэспандэнтам “НС” адзначыла загадчык бібліятэкі Таццяна Варанец.

Наступны сезон інтэлектуальна-пазнавальнай праграмы “Ігратэка ў бібліятэцы” запланаваны на зімовыя канікулы. Сачыце за навінамі на сайце novopolotsk-lib.by.

 

Прочитано 105 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « PRO-культура PRO-культура »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура