PRO-культура

24 Aug,2020
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 21 авг. - С. 16.

 

Акцыі

Бібліятэка імя Я.Коласа працягвае радаваць гараджан цікавымі сустрэчамі і прыемнымі сюрпрызамі.

У рамках цыкла вулічных акцый “Сябруем з бібліятэкай” супрацоўнікі ўстановы арганізавалі буккросінг “Я чытаю – і ты чытай!” з конкурсамі і віктарынай. За правільны адказ удзельнікі летняга марафона атрымлівалі прызы і сцяжкі-візітоўкі. А народныя прыказкі і прымаўкі яшчэ раз нагадалі пра ролю чытання ў жыцці чалавека. Увазе гледачоў прапанавалі кнігі на любы густ – ад фантастыкі і прыгод да класікі айчыннай і замежнай літаратуры.

 

Праекты

Сумесны фотапраект бібліятэкі імя А.С.Пушкіна і рэдакцыі гарадской газеты “Наваполацк сёння” пад назвай “Прыгажосць роднага краю” набірае папулярнасць. Два дзясяткі аўтараў ужо даслалі свае работы. Штотыдзень мы публікуем іх у афіцыйных групах газеты на платформе найбольш папулярных сацыяльных сетак.

Праект стартаваў напрыканцы ліпеня. Мы запрасілі гараджан дасылаць фота любімых месцаў нашага горада і яго ваколіц на е-mail:This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.. Атрымалі шмат выдатных кадраў, за што шчыра дзякуем усім удзельнікам. Сярод найбольш распаўсюджаных сюжэтаў – цэнтральныя вуліцы, мост, гарадскія забудовы, людзі і, вядома, хатнія любімцы. Фотапраект прымеркаваны да Году малой радзімы і ставіць мэту прыцягнуць увагу гараджан да вывучэння роднага краю. Усе здымкі размесцяць у афіцыйных групах сацыяльных сетак “Бібліятэкі Наваполацка” і “Наваполацк сёння”, а лепшыя прадставяць на выставе восенню. Далучайцеся!  

Прочитано 160 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура