Конкурсы

10 Aug,2020
блог собакифонари охота

Название: Конкурсы

Автор: Усоўская Алеся

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 24 июля. - С. 16.

 

У бібліятэках Наваполацка працягваюцца дзіцячыя конкурсы летняга чытання.

Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве “Дзед Прыродазнаўца раскажа…”, аб’яўленым бібліятэкай імя С.Маршака, запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі 1-6-х класаў, якім трэба прачытаць кнігі Галіны і Сяргея Трафімавых. Для гэтага на абанеменце падрыхтавана выстава, дзе прадстаўлены пазвавальныя і займальныя гісторыі гэтых аўтараў пра жывёл і расліны, загадкавыя адкрыцці ў свеце прыроды, таямніцы Сонечнай сістэмы.

А дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна праводзіць традыцыйнае творчае спаборніцтва на лепшага чытача. Сёлета дзецям прапануецца для чытання літаратура на беларускай мове. За кожны твор хлопчыкі і дзяўчынкі атрымоўваюць стылізаваны пялёстак валошкі. Тых, хто збярэ большую іх колькасць, чакаюць узнагароды! Вынікі падвядуць 15 верасня.

Больш сталую публіку бібліятэка імя А.С.Пушкіна сумесна з рэдакцыяй гарадской газеты “Наваполацк сёння” запрашае прыняць удзел у фотавыставе “Прыгажосць роднага краю”, прымеркаванай да Году малой радзімы. Фота любімых месцаў нашага горада і яго ваколіц неабходна дасылаць на e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.. Усе здымкі размесцяць у афіцыйных групах сацыяльных сетак “Бібліятэкі Наваполацка” і “Наваполацк сёння”, а лепшыя прадставяць на выставе восенню.  

 

 

 

Прочитано 130 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Выставы Праект »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИКонкурсы