Дзень роднай мовы

25 Feb,2020
блог собакифонари охота

Название: Дзень роднай мовы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 21 февр. - С. 16.

 

Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў гэты дзень аб’ектам увагі снановіцца – беларуская. Эксперты лічыць, што сёння яна праяўляе даволі высокую ступень жыццёвасці, актыўна пранікае ў новыя сучасныя сферы ўжытку, напрыклад, у інтэрнэт-прастору, і гэта сведчыць пра яе рэальную запатрабаванасць Але не адмаўляюць даследчыкі і тое, што існуе відавочная праблема з шырокім выкарыстаннем беларускай мовы ў паўсядзённасці. Для большасці грамадзян нашай краіны яна не з’яўляецца пастаянным сродкам зносін, а ў выніку звужаецца неабходнае для яе развіцця асяроддзе.

Даўней беларуская мова была адной з самых культурных усходне-славянскіх моў. У Вялікім Княстве Літоўскім на ёй пісаліся законы, вяліся суды, адбываліся соймы.

З усіх славянскіх моў адны толькі чэхі займелі надрукаваную Біблію на сваёй мове. Яна з’явілася ў 1488 годзе. А ў 1517 –м у Празе доктар лекарскіх навук Францыск Скарына з Полацка выдаў Біблію па-беларуску – першую друкаваную усходнеславянскую кнігу.

Напярэдадні Дня роднай мовы ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшла тэматычная сустрэча для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра “Села кошка на парожку”. Гучалі беларускія песні, казкі, загадкі. Дзеці з задавальненнем дэкламавалі вершы на беларускай мове, спявалі “Купалінку”, гулялі ў народныя забавы.

 

Прочитано 205 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « РRO-культура PRO-культура »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИДзень роднай мовы