Рэспубліканская ўзнагарода

09 Dec,2019
блог собакифонари охота

Название: Рэспубліканская ўзнагарода

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 6 дек. - С. 16.

 

Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага г.Наваполацка пабывалі на V Беларускіх калядных чытаннях «Вялікая Перамога – спадчына і нашчадкі». Удзел у маштабным форуме прынялі міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, афіцыяльныя паслы Расіі, Казахстана, Арменіі. У рамках мерапрыемства прайшло ўзнагароджванне фіналістаў V Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання», дзе новапалачане заваявалі трэцяе места. Як адзначыла дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сітсэмы г.Наваполацка Марыя Караваева, у секцыі «Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк» удзельнічала больш за 50 «скарбніц кніг» краіны. «Вельмі ганарова прадстаўляць Наваполацк на такім маштабным форуме. У наступным годзе спаўняецца 20 год, як архіепіскап Феадосій благаславіў нашу ўстанову на працу па стварэнні фонда праваслаўнай літаратуры. Была распрацавана праграма «Ад традыцый да духоўнай асветы», у межах якой штогод праводзяцца Дзень праваслаўнай кнігі, канцэрты на Вялікія праваслаўныя святы для юных чытачоў, вядзецца актыўная работа ў рэчышчы выдавецкай і выставачнай дзейнасці», - гаворыць Марыя Караваева.

 

Прочитано 75 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИРэспубліканская ўзнагарода