#Турнір

14 Feb,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 9 февр. – С. 16. – (PRO-КУЛЬТУРА).

Навучэнцы 6-7-х класаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада сталі ўдзельнікамі літаратурнай віктарыны “Цімур і яго каманда”, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка А.П.Гайдара.

На шляху да перамогі гульцы не раз узгадалі знакамітую аповесць савецкага пісьменніка пра савецкіх піянераў, што дапамагалі бабулям і дзядулям, ахвяруючы свой час і сілы. Усе ўдзельнікі віктарыны атрымалі кнігі, дыпломы і сертыфікаты. Пераможцам стала каманда з СШ №4, другое месца заняла СШ №14, а трэцяе – СШ №15 імя В.Ф.Маргелава.

Арганізатарамі турніра выступілі Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Цэнтр рускай мовы, гісторыі і культуры Полоцкага дзяржуніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай і бібліятэка імя Я.Коласа, на базе якой прайшло спаборніцтва.

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 13 февр. – С. 7.

На базе библиотеки им. В.Маяковского начал свою деятельность новый клуб интеллектуальных игр “Лабиринт”. В минувшую субботу он провел первый чемпионат по брейн-рингу среди школьников.

Организаторами чемпионата выступили отдел по образованию Новополоцкого горисполкома и централизованная библиотечная система города. Открывая мероприятие, директор ЦБС Мария Караваева положительно отметила интерес молодёжи к знаниям и пожелала участникам удачи в прохождении этапов. И она им понадобилась! Несмотря на то, что в роли игроков выступали школьники, вопросы требовали широкого кругозора и хороших знаний в различных отраслях наук. Руководитель “Лабиринта” Владимир Антонович подготовил блоки задания по географии, истории, языкам, точным наукам. Соведущим Владимира Октябриновича выступил культорганизатор отдела экологии, краеведения и туризма Дворца детей и молодёжи Павел Урбан.

Все ребята показали отличную подготовку. “Сначала мы провели “Свою игру”. На основании полученных резуьтатов разделили команды по рейтингу. В борьбе за титул было по четыре соперника. Пока одна кампания сражалась, другая ожидала в отдельном зале. Выигрывали те, кто умело использовал логику и смекалку. Например, в рамках программы по защите амурских тигров авиакомпания “Трансаэро” организовала специальный полет. Как он назывался? Ответ: “Полосатый рейс”. На борту был изображен тигр, как в одноименном советском кинофильме. Кажется, просто, но чтобы быстро ответить, нужно умело сочетать логику и знания. В том и прелесть брейн-ринга, что он позволяет мыслить нестандартно”, - в беседе с корреспондентом “НС” рассказал руководитель клуба “Лабиринт” Владимир Антонович.

Все девять команд получили именные сертификаты, а победители ещё и дипломы. Первое место уверенно завоевали учащиеся гимназии №1, на втором расположились лицеисты, на третьем – СШ №4.

#Выстава

08 Feb,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 2 февр. – С. 16. – (PRO-КУЛЬТУРА).

У чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна адкрылася першая выстава работ навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Інтэрдызайн” Палаца дзяцей і моладзі. Сваю працу новы гурток пачаў у сакавіку 2023 года. Кіруе ім малады педагог Вікторыя Балтрушэвіч, якая прапанавала выхаванцам выканаць эксперыментальныя кампазіцыі ў тэхніцы графіка.

Вынікі сумеснай работы можна ўбачыць у бібліятэцы да канца лютага.

Для юных аўтараў экспазіцыя стала сапраўднай падзеяй. Падчас урачыстага адкрыцця яны з цікавасцю расказвалі пра творчыя мары, а намеснік дырэктара ПДМ Ала Янулёнак і загадчыца бібліятэкай Таццяна Варанец выказалі пачынаючым мастакам словы падтрымкі і пажадалі не спыняцца на дасягнутым.

#Выстава

07 Feb,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 26 янв. – С. 16. – (PRO-КУЛЬТУРА).

У межах праекта “Адкрыць талент у кожным” на прасторах Цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага пачала сваю працу персанальная выстава мастачкі-аматара, барда, удзельніцы народнага літаратурна-музычнага калектыва “Крылы” Ірыны Вашчанка “У творчай майстэрні”.

У экспазіцыі – больш за 35 работ, створаных Ірынай Іванаўнай у розны час. Шырокаму колу гледачоў новапалачанка дэманструе свае пейзажы, партрэты, кампазіцыі. Прыцягваюць увагу тэкстыльныя цацкі: пацешныя мядзведзі, вытанчаныя лялькі, зробленыя з вялікай любоўю і цеплынёй.

Адкрыццё выставы суправаджала канцэртная праграма, у якой мастачка раскрыла свой паэтычны і музычны талент. Упрыгожваннем мерапрыемства стала выступленне танцавальнага клуба “Балансэ” Наваполацкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Творчы партрэт Ірыны Вашчанка гасцям вечара прадставіла кіраўнік калектыва “Крылы” Галіна Сташкевіч.

#Юбілей

16 Jan,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 5 янв. – С. 16. – (PRO-культура).

Бібліятэка імя К.Сіманава адзначыла 50-гадовы юбілей. З нагоды круглай даты ва ўстанове прайшло святочнае мерапрыемства. Ва ўтульнай зале сабраліся чытачы, заслужаныя супрацоўнікі, калегі. Пра гісторыю другога філіяла ЦБС ім нагадаў кароткі відэаролік, а загадчыца распавяла, як усё пачыналася. З добрымі пажаданнямі да юбіляра звярнуліся ветэраны Таццяна Пятрага і Ірына Шолахава.

Атмасферу святу дапоўнілі інструментальная музыка, песні 70-80-х гадоў мінулага стагоддзя. Прыемным дадаткам сталі падарункі і арыгінальны торт з партрэтам пісьменніка, імя якога носіць бібліятэка.

Название: Праздник для всей семьи

Автор: Радько Нелли

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 19 дек. – С. 5.

Местом проведения мероприятия по традиции стала библиотека им. В.Маяковского, которая на один вечер превратилась в настоящий Клондайк развлечений на любой вкус. В этом году организаторы подготовили для ребят и их родителей абсолютно новую программу, объединенную общей идей – новогодние забавы.

На первом этаже здания разместилась ярмарка-продажа книг и сувениров от народных умельцев. На втором – мультипликационная гостиная. Настоящий восторг у малышей вызвал сверкающий бассейн в холле. Мальчишки и девчонки с радостью подбрасывали вверх охапки серебряного дождика, а родители фотографировали восторженные лица детей. В зале абонемента работали игровые площадки, где можно было попробовать себя в роли «снежного снайпера», поучаствовать в интеллектуальных конкурсах или создать оригинальную открытку. Мастера аквагрима зазывали перевоплотиться в персонажей любимых сказок, чем не преминули воспользоваться юные гости. Подпрыгивая и веселясь, по учреждению то и дело разгуливали симпатичные котики, зайчики, лисички, феи и волшебники. Причем многие основательно подготовились еще дома, захватив с собой карнавальные костюмы.

Богатым выбором изобиловала интерактивная локация «Круговорот чудес». Чего тут только не было! Дартс, боулинг, зимняя рыбалка, пожелания-предсказания, викторины, настольные игры, антуражные фотозоны, чемпионат по созданию «Ледяной башни». Впервые организаторы предложили участникам «феерии» испытать себя в конкурсе «Рукавицы снежного великана». Суть соревнования в том, чтобы собрать разноцветные шары в длинную картонную трубу. Управлять приспособлением на шарнирах оказалось довольно сложно. Участникам пригодились смекалка и сноровка.

На протяжении всего вечера по «маяковке» в пестрых нарядах и с музыкальным сопровождением ходили колядовщики: пели, танцевали, показывали сценки из рождественских святок, ворожили.

Главным событием мероприятия стало появление Деда Мороза и Снегурочки. Любимые герои всех поколений водили с ребятами хороводы, загадывали загадки и угощали сладкими подарками. Под бурные аплодисменты детворы в центре зала разноцветными огоньками засверкала новогодняя елка. К слову, лесную красавицу украсили не только шариками и гирляндами, но и огромными бумажными цветами в стилистике символа будущего года – Дракона.

Окунуться в праздничную атмосферу пришли сотни нововолочан. За первые полчаса в гардеробе даже закончились вешалки. Пришлось приставлять дополнительные. Такую популярность организаторы объяснили просто – их праздник стал по-настоящему любимым и долгожданным для горожан.

Название: #Сустрэча

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 15 дек. – С. 16. – (Дайджест).

Знаёмства з людзьми, што праслаўляюць свой край. Дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна арганізавала цікавую сустрэчу з творчымі асобамі горада: мастаком Яўгенам Панамарэнка і акардэаністам-віртуозам Аляксандрам Шабуцкім.

Гасцямі мерапрыемства сталі навучэнцы 9-х класаў СШ №3 імя В.В.Шчарбакова. Знакаміты наваполацкі акварэліст, член Саюза мастакоў Беларусі Яўген Георгіевіч падзяліўся гісторыяй, як захапленне мастацтвам ў дзяцінстве стала яго прафесіяй па жыцці. Пазнаёміў дзяцей са сваімі працамі і адказаў на шматлікія пытанні.

Выкладчык музычнага каледжа Аляксандр Шабуцкі прыйшоў са сваімі вучнямі: Ганна Брылевіч расказала пра насычанае студэнцкае жыццё, спецыяльнасці і калектывы ўстановы, а Дзяніс Фядзевіч выканаў некалькі твораў для публікі.

#Выстава

21 Dec,2023

Название: #Выстава

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 15 дек. – С. 16. – (Дайджест).

Да 11 студзеня ў выставачнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага працуе персанальная выстава Вольгі Трус “Сатворчасць мрояў і рэальнасці”.

Вольга жыве і працуе ў Наваполацку. Скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Доўгі час працавала мадэльерам-дызайнерам, а нядаўна занялася жывапісам. За сваю творчую кар’еру стала прызёрам міжнародных конкурсаў “Белая Амфара” (г. Віцебск), “Мастацтва сілуэта”, “Эмоцыі”, “Арт-сезоны” (г. Масква), “Адміралцейская іголка” (г. Санкт-Пецярбург). Дзякуючы такому поспеху была прынята ў Прафесійны саюз мастакоў Расіі.

На выставу, што размясцілася ў цэнтральнай бібліятэцы, аўтар перадала боль за 20 твораў, створаных за апошнія 25 гадоў.

Канцэрты

29 Nov,2023

Название: Канцэрты

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 24 нояб. – С. 16. – (PRO-культура).

 

Пад знакам рэспубліканскай акцыі “Наваполацк – Маладзёжная сталіца 2023 года” ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшла сустрэча з пачынаючай наваполацкай паэткай, выканаўцай эстрадных песень, удзельніцай народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” Маргарытай Змітровіч.

Вядучая мерапрыемства, кіраўнік літ’абяднання Галіна Сташкевіч прадставіла творчы партрэт гераіні вечара. Адзначыла дасягненні маладой аўтаркі, сярод якіх дыплом лаўрэата Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Славянскі калейдаскоп”.

Праз свае лірычныя вершы Маргарыта Змітровіч дзялілася са слухачамі асабістымі пачуццямі, эмоцыямі, прызнавалася ў любові роднаму гораду. Парадавала публіку выкананнем знакамітых эстрадных песень на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Да творчасці выступоўцы звярнулася паэтка-бард, удзельнік “Крылаў” Людміла Мяхедка, якая была настаўніцай рускай мовы і літаратуры дзяўчыны, а таксама крытыкам першых вершаў сваёй вучаніцы. На канцэрце Людміла Канстанцінаўна выступіла сааўтарам Маргарыты, напісаўшы музыку да яе твораў.

Форумы

14 Nov,2023

Название: Форумы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 10 нояб. – С. 16. – (PRO-культура).

Загадчык аддзела абслугоўвання наваполацкай дзіцячай бібліятэкі імя С.Маршака Анастасія Крупко стала ўдзельніцай Міжнароднай спецыялізіраванай культурна-адукацыйнай праграмы “Нашы бібліятэкі: руская мова, як родная”, арганізаванай па лініі Рассупрацоўніцтва.

Мерапрыемства, якое прайшло напрыканцы кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу, наведалі прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кіргізіі, Паўднёвай Асеціі. Напрацягу чатырох дзён госці дзяліліся сваімі распрацоўкамі, абменіваліся вопытам, знаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай лепшых бібліятэк горада на Няве.

У завяршэнні адукацыйнай часткі былі падведзены вынікі дзейнасці праграмы прафесійнага развіцця і адзначаны лепшыя ў конкурсе напісання эсэ. Анастасія Крупко атрымала сертыфікат удзельніка сустрэчы і была ўзнагароджана дыпломам пераможцы ў намінацыі “Кніга, якая змяніла маё жыццё” за аповяд, напісаны па кнізе Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”.

Page 8 of 31
You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ