Да 80-годдзя вызвалення Беларусі народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка прыняў удзеў у Віцебскім абласным літаратурна-музычным відэа-марафоне «Нам мір завешчана берагчы».
Для студыйнага відэазапісу яго кіраўніком Галінай Сташкевіч была падрыхтавана выстава «Зямля, абпаленая вайной», якую склалі ваенна-дакументальныя, публіцыстычныя і мастацкія кніжныя выданні з фондаў цэнтральнай бібліятэкі.
Літаратурна-музычную кампазіцыю калектыва склалі творы наваполацкіх аўтараў. Была прадстаўлена лірыка-патрыятычная замалёўка «Салдат вайны», аўтар-выканаўца – Галіна Сташкевіч. У музычным аздабленні і выкананні Міхаіла Зудзілава прагучала ваенная песня «Мы – салдаты» (верш Юрася Касцюка) і грамадска-патрыятычная песня «Жыць» (верш Тамары Талкачовай). У выкананні Іны Мароз – яе аўтарскія ваенна-патрыятычныя вершы «Балада пра Васілёк» і «Сэрца маё – Беларусь!».
Народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» быў адзначаны дыпломам дзяржаўнай установы «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» за ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.